Рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў

30.03.2023
28-29 сакавіка 2023 года адбыўся рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў.

Удзельнікамі фэсту сталі навучэнцы, пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

На рэспубліканскім фэсце былі прадстаўлены лепшыя экскурсіі навучэнцаў-удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі у намінацыях: «Роднымі пуцявінамі» і «Скарбонка часу».

Гродзенскую вобласць прадставілі: Сіневіч Ганна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”, кіраўнік Радомская Алена Вікенцьеўна; Жук Ангеліна, навучэнка ДУА “Лойкаўская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна, кіраўнікі Раманчук Люцына Чаславаўна, Ляшчук Вольга Святаславаўна; Хайруліна Альбіна, навучэнка ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма”, кіраўнік Несіна Алена Мікалаеўна; Жук Вячаслаў, навучэнец ДУА “Новадзевяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”, кірўнік Ракуць Таццяна Пятроўна; Аўдзеева Паліна, навучэнка ДУА “Луненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” Мастоўскага раёна, кіраўнікі Эйсмант Ларыса Уладзіміраўна, Чэрнік Алена Махайлаўна, Аўдзеева Ганна Вітольдаўна.

Прайшла выстава-прэзентацыя «Музей у чамадане», дзе юныя экскурсаводы пазнаёмілі ўдзельнікаў фэсту з адметнасцямі сваіх музеяў.

Таксама працавалі творчыя майстэрні «Ад ідэі да ўвасаблення» па распрацоўцы музейных экскурсій на аснове прапанаваных музейных прадметаў і затым прадстаўлення створанай экскурсіі перад удзельнікамі фэсту на сцэне;

А экскурсійна-адукацыйная праграма «Ад музея да пазнання краю» дазволіла ўдзельнікам фэсту пазнаёміцца з музеем старажытнабеларускай культуры і археалагічнай экспазіцыяй Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама наведаць цікавыя аб’екты горада Мінска падчас аўтобуснай экскурсіі. .

Цэнтральнай з’явай рэспубліканскага фэсту стала сустрэча юных экскурсаводаў з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Іванцом Андрэем Іванавічам і магчымасць задаць яму розныя пытанні.

Завяршыўся фэст юных экскурсаводаў урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтру экалогіі і краязнаўства.

Азнаёміцца са спісам пераможцаў і прызёраў конкурсу можна на сайце ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”.