Подтверждение статусов "Народный" у музеев

21.08.2023
Важнае месца ў арганізацыі выхаваўчай працы належыць музею ўстановы адукацыі. У Гродзенскай вобласці актыўна вядзецца работа па прысваенні і пацверджанні музеям устаноў адукацыі статуса "Народны". У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, прэтэндаваць на такое высокае званне могуць толькі лепшыя музеі з высокім арганізацыйным і навуковым узроўнем работы.
08 жніўня 2023 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пацвердзіла статус "Народны" наступным музеям:

комплексна-краязнаўчы музей "Вытокі" дзяржаўнай установы адукацыі "Лойкаўская сярэдняя школа" Гродзенскага раёна;

народны гісторыка-краязнаўчы музей Любанскага краю дзяржаўнай установы адукацыі "Любчанская сярэдняя школа" Навагрудскага раёна;

Віншуем музеі ўстаноў адукацыі з пацверджаннем такога ганаровага статуса. Жадаем дальнейших поспехаў!