Дзень роднай мовы

21.02.2024
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства запускае Instagram-чэлендж.

З 20 па 22 лютага 2024 года прачытай верш, праспявай песню ці проста павіншуй усіх з Міжнародным днём роднай мовы на беларускай мове, размясці відэа ў сваім акаўнце пад хэштэгам #дзеньмовы_гацтік і адзнач нас @obrazovanie_grodno
Мы абавязкова ўбачым і зробім рэпост у сваіх сторыз. Адсвяткуем Дзень роднай мовы разам!