“Мой горад”.

30.04.2025
25 красавіка пад эгідаю Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла чарговая краязнаўчая гульня “Мой горад”.

У ёй прынялі ўдзел каманды 28 школ горада. Вучні 8-11 класаў дэманстравалі свае веды па вельмі непростым аспектам гісторыі і сучаснасці Гродна. У гэты раз зместам кропак сталі памятныя дошкі Гродна. Акрамя таго як і заўжды адбыўся конкурс капітанаў каманд. На ім былі прапанаваны пытанні па зместу класічных графюр Гродна М. Цюнта і Т. Макоўскага, акварэлі Н. Орды, музычным творам, звязаным з Гродна.

Пераможцам гульні  стала каманда Гімназіі №4 імя Д.У. Казакевіча г. Гродна, 2-е месца занялі каманды Гімназіі №1 імя Я.Ф. Карскага г. Гродна, Гімназіі № 10 імя Метрапаліта Філарэта (Вархрамеева) г. Гродна, Ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага г. Гродна, 3-е месца - у вучняў сярэдняй школы № 38 імя Кірыла Тураўскага г. Гродна.

У правядзенні гульні актыўную дапамогу аказалі студэнты ўсяго першага курса спецыяльнасці “Гісторыя”. Таксама ажыцяўленне гульні адбылося пры непасрэдным ўдзеле першых арганізатараў гэтай гульні – педагогаў Т.А. Еўдакімавай і І.Р. Лапехі.