Абласны этап конкурсу "Беларусь - мая Радзіма"

28.10.2025

26 кастрычніка адбылася віктарына "У памяці пакаленняў" абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу "Беларусь - мая Радзіма" грамадзянка-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы".

У віктарыне прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 раёнаў Гродзенскай вобласці: Ашмянскага, Бераставіцага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Зэльвінскага, Іўеўскага, Лідскага, Навагрудскага, Слонімскага, Шчучынскага раёнаў і Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Пытанні вікратыны былі складзены на падставе распрацаваных раёнамі брашураў і прысвечаны аб'ектам ваеннай гісторыі і землякам, якія зрабілі значны ўнёсак у Перамогу.

Па выніках віктарыны вызначаны пераможцы, якія будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе:

Багданаў Даніла, ДУА "Сярэдняя школа 3 г. Ваўкавыска",
Будрэвіч Ягор, ДУА "Гімназія 9 імя Ф. П. Кірычэнка г. Гродна",
Калодка Вера, ДУА "Сярэдняя школа 1 г. Навагрудка", ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" ДАР",
Коркуць Надзея, ДУА " Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі",
Курчыцкі Уладзімір, ДУА "Сярэдняя школа 2 г. Сідзеля", ДУА "Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі".

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых посьпехаў на рэспубліканскім этапе.