Фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
25-26 сакавіка ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшоў Рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
50 юных экскурсаводаў са ўсіх абласцей рэспублікі ў вобразах гістарычных персанажаў прадставілі аглядныя экскурсіі по сваіх музеях у 8 профілях. Раней, у завочным фармаце экскурсаводы прадставілі відэаролікі “Тры прычыны зазірнуць у музей”.
Па выніках двух турах Гродзенская вобласць, прадстаўленная ў 7 профілях, адзначылася наступнымі вынікамі:
Агульнагістарычны профіль:
Дыплом 1 ступені – Двілевіч Ганна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Навагрудка імя П.А.Мазуры”, кіраўнік Мурзіч Эма Захараўна;
Ваенна-гістарычны профіль:
Дыплом 2 ступені – Фабіянскі Альберт, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 18 імя Л.М.Даватара г. Гродна”, кіраўнік Марозік Мая Яўгеньеўна;
Гістарычна-манаграфічны профіль:
Дыплом 2 ступені – Мішкель Георгій, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 15 імя Д.М.Карбышава г. Гродна”, кіраўнік Шабанава Наталля Анатольеўна;
Этнаграфічны профіль
Дыплом Рэспубліканскага цэнта экалогіі і краязнаўства – Турок Дар'я, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя М.П.Масонава г. Свіслач”, кіраўнік Пясецкі Аляксандр Валер' евіч;
Краязнаўчы профіль:
Дыплом Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства – Чаплінскі Канстанцін, навучэнец ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Ашмянскага раёна”, кіраўнік Шведова-Юницкая Вольга Віктараўна;
Літаратурны профіль:
Дыплом 1 ступені – Санько Кіра, навучэнка ДУА “Астрынская сярэдняя школа імя А.С. Пашкевіч (Цёткі)” Шчучынскага раёна, кіраўнік Балобан Ала Сямёнаўна;
Прыродазнаўчых профіль:
Дыплом 1 ступені – Іванюк Міраслава, навучэнка ДУА “Дабравольская сярэдняя школа” Свіслацкага раёна, кіраўнік Амельчанка Ірына Пятроўна.
Віншуем нашых юных экскурсаводаў і дзякуем кіраўнікам!









.png)
.png)
.png)


